Центр ПОРА ☀ Социально-благотворительное учреждение
Будьте с нами
Поддержи детей и взрослых
Вместе собрано:руб.Подробнее
ВЕСНАВЫ МЛЫН
07 марта 2023 — 09:18

ВЕСНАВЫ МЛЫН і сапраўды быў чароўным! Добразычлівыя людзі, утульнае асяроддзе, выбух творчасці - і мы апынуліся ў самым цэнтры!
Гэта было вельмі эмацыянальна.
Гэта было вельмі прыемна.
Гэта было вельмі карысна.

ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ арганізатарам - вы натхняеце людзей!
ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ майстрам - вы адгукнуліся і прынеслі на наш дабрачынны стол свае чароўныя рэчы!
ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ удзельнікам, якія цікавіліся душэўнымі вырабамі нашага кірмашыка і кідалі грошыкі ў скарбонку.
ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ памочнікам - творчым дзяўчынкам з групы СЛОН, якія ў пятніцу раздавалі ўлёткі і запрашалі ўсіх стаць часткай добрай справы, а таксама асабіста Аню, якая адгукнулася на дапамогу ў суботу.

Агульная сума за 3 дні Чароўнага Млына - 1 313,87 р. - ужо адпраулена на рахунак дзеля праекту Дом для Жыцця. Людзі, ДЗЯКУЙ!

З натхненнем, каманда Цэнтра ПАРА.