Центр ПОРА ☀ Социально-благотворительное учреждение
Будьте с нами
Поддержи детей и взрослых
Вместе собрано:руб.Подробнее
ДеятельностьНовости центра

ЧАРОЎНЫ МЛЫН @expomill

RSS
ЧАРОЎНЫ МЛЫН @expomill
19 декабря 2022 — 19:37

ЧАРОЎНЫ МЛЫН @expomill

- гэта самая яскравая выстава-продаж майстроў, якія збіраюцца з усіх куткоў Беларусі. А майстроў шмат! Таленавітых, самабытных, якія захоўваюць традыцыі і прапануюць наватарскія ідэі. Калі вы яшчэ не былі на Млыне - без абразы - вы не бачылі свет мастацтва нашай краіны! Варта прыехаць! І варта паўдзельнічаць!

Ужо каторы раз нам выпадае сапраўднае шчасце - трапіць у кола свята "Чароўны Млын". Штогод арганізатары прапануюць розным дабрачынным арганізацыям стаць часткай кірмашу @jarmarka_pora. @centrpora прысутнічаў сам сваёй дабрачыннай актыўнасцю - вырабамі ў падтрымку дзяцей і дарослых, хворых на анкалогію. Дарэчы, шмат вырабаў - ад мам дзяцей, якія знаходзяцца ў дзіцячым анкацэнтры. Мам таленавітых, мам адказных, мам, якія спадзяюцца, што і іх маленькая справа ідзе на карысць.

ДЗЯКУЙ людзям, якія падыходзілі да нас, пыталі, выбіралі рэчы, дапамагалі! ДЗЯКУЙ за шчырую падтрымку! Агульная сума у дабрачынных боксах Цэнтра ПАРА - 617р.

Арганізатарам грандыёзнага кірмашу - ВЯЛІКАЯ ПАДЗЯКА за запрашэнне!

 

З павагай, каманда Цэнтра ПАРА ❤